БДУ паднялася больш як на 70 пазіцый і заняла 354-ы радок у спісе лепшых універсітэтаў свету

6 сентября 2016

Вядучая ВНУ краіны - БДУ - паднялася больш як на 70 пазіцый і заняла 354-ы радок у спісе лепшых універсітэтаў свету па версіі навукова-даследчага цэнтра QS. Улічвалі апытанні экспертаў, працадаўцаў, а таксама шэраг іншых важных паказчыкаў, напрыклад, індэкс цытавання навуковых работ за апошнія пяць гадоў. Лідары сусветнага рэйтынгу не змяніліся. Першыя пяць месцаў па-ранейшаму займаюць Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Стэнфард, Гарвард, Кембрыдж і Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. Акрамя БДУ, у ганаровым рэйтынгу фігуруе і наш Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.