БДУ на 21-ым радку рэйтынгу найлепшых універсітэтаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

17 октября 2017

Плюс 18 пазіцый. БДУ на 21-ым радку абноўленага рэйтынгу найлепшых універсітэтаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Аўтары - брытанская кампанія QS - ацэньвалі ВНУ па 9 крытэрыях. Для БДУ выйгрышнымі сталі акадэмічная рэпутацыя, водзывы працадаўцаў, суадносіны колькасці студэнтаў да колькасці выкладчыкаў. Першы радок рэйтынгу заняў МДУ імя Ламаносава. На другім месцы - Новасібірскі дзяржуніверсітэт. На трэцім – найстарэйшая ВНУ Эстоніі – Тартускі ўніверсітэт. Варта адзначыць, што з больш як 2 тысяч 900 ВНУ рэгіёна ў рэйтынгу апынуліся толькі тры сотні. Акрамя БДУ, у спісе яшчэ тры беларускія альма-матар: Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, БДУІР і Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы.