БДПУ сумесна з Федэрацыяй шахмат пачне рыхтаваць выкладчыкаў гульні ў шахматы

1 июня 2019

Шахматны дэбют. У верасні Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт сумесна з Федэрацыяй шахмат пачне рыхтаваць выкладчыкаў гульні ў шахматы. Студэнты з першага курса змогуць самастойна вывучыць тонкасці гімнастыкі для розуму, а потым перадаваць веды школьнікам. У малодшых класах будуць працаваць  шахматныя факультатывы.  

Аляксандр Жук, рэктар БДПУ імя Максіма Танка:  "Мы хочам падрыхтаваць будучых педагогаў - студэнтаў не толькі факультэтаў пачатковай адукацыі, але і іншых факультэтаў, навучыць іх асновам шахматнай гульні, методыкам выкладання шахмат. Мы гаворым зараз пра выкладчыкаў пачатковых класаў, але мы прапануем таксама і студэнтам фізіка-матэматычнага факультэта, факультэта прыродазнаўства. Уласна, любы малады чалавек, атрымаўшы асновы, зможа выкарыстаць гэтую методыку на пачатковым этапе навучання школьнікаў".

Анастасія Сарокіна, старшыня Беларускай федэрацыі шахмат: "Шахматы комплексна развіваюць дзяцей. Гэта значыць, нават калі яны не стануць шахматыстамі, то стануць кім заўгодна ў прынцыпе ў жыцці, таму што яны вучацца прымаць рашэнні. Самастойныя рашэнні. Потым зноў жа аналіз памылак:  яны думаюць, як выправіць сітуацыю. Гэта значыць, гэта добрая закладка на будучыню".

Настаўнікі, якія пройдуць падрыхтоўку, разам са сваімі вучнямі  ўвосень далучацца да рэспубліканскага конкурсу пад назвай "Шахматны свет".