БДПУ пачынае рыхтаваць выкладчыкаў па гульні ў шахматы

19 сентября 2019

Мінскі педагагічны ўніверсітэт пачынае рыхтаваць выкладчыкаў па гульні ў шахматы. Спецыяльны факультатыў для студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі адкрылі сумесна з Беларускай федэрацыяй шахмат. Лекцыі будуць праводзіць прафесійныя шахматысты, прызёры беларускіх і міжнародных чэмпіянатаў. Заняткі праходзяць два разы на тыдзень. Курс разлічаны на два навучальныя гады. Да таго ж студэнты змогуць паўдзельнічаць у Сусветнай шахматнай алімпіядзе, якая пройдзе ў Мінску ў 2022 годзе.