БДПУ імя М.Танка спаўняецца 100 гадоў

2 сентября 2014

Гэты навучальны год Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка сустракае пад знакам 100-годдзя ВНУ. Узровень ведаў абітурыентаў значна вырас, мяркуючы па апошняй уступнай кампаніі. І для першакурснікаў у Дзень ведаў альма-матар падрыхтавала інтэрактыўную выставу. Будучыя педагогі азнаёміліся са студатрадаўскім і добраахвотніцкім рухам, спартыўна-масавай работай і, вядома ж, навучальнай і навуковай працай усіх 12 факультэтаў.


За сваю векавую гісторыю педуніверсітэт стаў вядучай ВНУ па падрыхтоўцы педагогаў усёй Беларусі і іншых краін. Летась тут навучаліся 17 тысяч студэнтаў.