21 ноября 2019
Галоўнай кузні педагагічных кадраў краіны  сёння спаўняецца 105 гадоў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў універсітэта з юбілеем. Свята БДПУ   сустракае з 11-тысячным калектывам студэнтаў, з якіх больш за тысячу іншаземцаў з 22 дзяржаў. 

Аляксандр Жук,  рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка:  "Мы сёння працуем над тым, каб павысіць прэстыж педагагічнай прафесіі. Апошнія гады ў нас, у адрозненні ад папярэдніх гадоў, проста няма недабораў, у нас склаўся ўстойлівы конкурс. Сёлета ён склаў прыкладна 2 чалавекі на месца, а на асобныя спецыяльнасці да 10 чалавек".

Універсітэт удастоены звання лепшай навуковай арганізацыі краіны. У выкладчыцкім штаце  45 дактароў навук і 285 кандыдатаў.