Бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь скарысталіся больш за 75 тысяч замежнікаў

18 декабря 2017

Штодня на тэрыторыю краіны прыбываюць ад адной да паўтары тысячы замежных грамадзян у рамках гэтага рэжыму. Абсалютная большасць з іх выконвае ўстаноўленыя тэрміны бязвізавага знаходжання. Пра гэта сёння паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Прадстаўнік ведамства падкрэсліў, што дзяржорганамі падрыхтаваны законапраект аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Аляксей Бягун, начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі: "Маніторынг указа паказаў, што значных міграцыйных або іншых пагроз для нашай дзяржавы ад такіх прэферэнцый у дачыненні да замежных грамадзян не ствараецца. І неўзабаве будзе разгледжана пытанне аб тым, каб падаўжаць тэрмін бязвізавага рэжыму або пакідаць 5 дзён знаходжання".

У наступным годзе МУС плануе рэалізаваць цэлы шэраг адміністрацыйных працэдур у дачыненні да замежнікаў. Таксама плануецца развіваць стратэгічнае супрацоўніцтва, у першую чаргу з Расіяй і краінамі Еўрасаюза. Пагадненне аб дапамозе Беларусі ў галіне барацьбы з незаконнай міграцыяй падпісана і ўваходзіць у сілу сёлета.