Бяспечны купальны сезон: якiя рэкамендацыі далi медыкі для аматараў заплываў

13 июля 2023

Спецыялісты нагадваюць беларусам аб бяспечных паводзінах ля вады. Акваторыі патрулююць ратавальнікі Асвода. За тымі, хто вырашыў асвяжыцца, вядзецца асаблівы кантроль. Свае рэкамендацыі аматарам заплываў даюць медыкі. Каб пазбегнуць дрэннага самаадчування ў вадзе, варта выконваць шэраг правілаў.

Алена Піліпчук, загадчыца аддзялення паліклінікі № 6 г. Мінска:

З медыцынскага пункта погляду купацца лепш за ўсё раніцай і вечарам, калі сонца грэе, але няма рызыкі перагрэву. Тэмпература вады павінна складаць 17-19 градусаў. Заходзіць у ваду лепш некалькі разоў і знаходзіцца там не больш чым 20 хвілін, каб не пераахаладзіцца і пазбегнуць сутарг і спынення дыхання. Калі чалавек адчуў, што ў яго з'явіліся сутаргі, лепш на некалькі секунд апусціцца ў ваду, выпрастаць нагу і пацягнуць ступню на сябе за вялікі палец.

Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на дзяцей ля вады. Непаўналетнія заўсёды павінны быць у полі зроку, для купання ім лепш выкарыстоўваць нарукаўнікі і кругі.