Бяспечныя ўмовы працы аграрыяў - на парадку дня прафсаюзаў.

27 марта 2020
Сельгаспрадпрыемствы Гомельскай вобласці інспектары праверылі разам з пракуратурай і камітэтам па працы. Ацэнку атрымалі пакоі адпачынку, бытавыя ўмовы, наяўнасць спецадзення, умовы захоўвання тэхнікі, угнаенняў і паліва. Дарэчы, зараз асаблівая ўвага - культуры харчавання і выкарыстанню супрацоўнікамі дэзінфіцыруючых сродкаў. Да прыкладу, у Добрушскім раёне камісіі выявілі каля 80 парушэнняў рознага характару. Асноўныя - адсутнасць спецадзення і не заўсёды добра наладжаны побыт. Сельгаспрадпрыемствы атрымалі загад правесці работу над памылкамі.
Зараз у Палескім рэгіёне аб’яўлены месячнік бяспекі. У гэты час рэйдавыя камісіі наведаюць практычна кожнае сельгаспрадпрыемства вобласці.