Сталічныя байцы МНС сумесна з аквапаркам "Лебядзіны" правялі майстар-класы на базе дзіцячага касмічнага цэнтра. Як правільна выкарыстаць электрапрыборы, спраўляцца з вогнетушыцелем і што рабіць пры пажары. Акрамя лекцый дзеці маглі асвоіць гульнявыя аўтаматы, пазнаёміцца з пошукавым сабакам і нават уявіць сябе ў ролі касманаўтаў.
Пасля імправізаванага майстар-класа ўсіх дзяцей чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Байкеры каталі малых на матацыклах па дваровай тэрыторыі аквапарка.













