Бяспека ўдзельнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ гарантуецца паводле міжнародных стандартаў

5 июля 2017

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення МУС Дзмітрый Кур’ян. Плануецца, што ў мінскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ будуць удзельнічаць 700 замежных дэлегатаў. Іх будуць перавозіць калоны аўтобусаў, таму ДАІ папярэджвае пра цяжкасці ў руху.

Мабілізуюцца ў гэтыя дні ратавальнікі і медыкі. Ужо выбраныя 40 валанцёраў з веданнем замежных моў. Нават аптэчная сетка зблізку месцаў працы і пражывання еўрапейскіх парламентарыяў працуе ў кругласутачным рэжыме. Гасцям гатовыя падаць любое медыцынскае суправаджэнне.