Бяспека палётаў - візітная картка беларускай авіяцыі

9 декабря 2019
Наша краіна атрымала высокую ацэнку па ўкараненні міжнароднага авіястандарта ад Еўрапейскага агенцтва па бяспецы палётаў - 94 %. Аб гэтым падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі распавёў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі. 

Наступны аўдыт чакае беларускую авіяцыю летам 2020 года. Гэтая інспекцыя дазволіць узмацніць кантроль за авіяцыйным персаналам, аэрадромамі і сродкамі кіравання палётам.