Бяспека нашых меж пры захаванні турыстычнай прывабнасці. Прэзідэнт зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржмяжы

17 февраля 2020
Сёння Прэзідэнт зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржмяжы ў 2020 годзе. 

Гэта пытанне штогод выносіцца на ўзровень Кіраўніка дзяржавы

  Гэта пытанне штогод выносіцца на ўзровень Кіраўніка дзяржавы, паколькі напрамую закранае нацыянальныя інтарэсы краіны і бяспеку грамадзян. Выклікаў і пагроз год ад года не становіцца менш: растуць патокі  незаконнай міграцыі, аб'ёмы кантрабанды наркотыкаў і іншых сродкаў злачыннай дзейнасці. Беларуская дзяржава застаецца надзейным захавальнікам нацыянальных і саюзных меж. Пры гэтым Беларусь разлічвае на садзейнічанне краін-суседзяў ва ўмацаванні бяспекі на агульнай мяжы. 

У 2019 Прэзідэнт прыняў рашэнне стварыць новыя заставы і баяздольныя манеўраныя групы, ліквідаваныя пасля распаду Савецкага Саюза

У 2019 Прэзідэнт прыняў рашэнне павялічыць штатную колькасць пагранведамства, умацаваць дзеючыя падраздзяленні на межах, а таксама стварыць новыя заставы і баяздольныя манеўраныя групы, ліквідаваныя пасля распаду Савецкага Саюза. Яны даказалі сваю эфектыўнасць. У цэлым парушальнікаў мяжы ў 2019 стала напалову менш. Самыя значныя поспехі на балтыйскім кірунку, а таксама паўднёвым, украінскім. Колькасць затрыманых тут скарацілася больш чым удвая. 

Анатоль Лапо, старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі: "Мы стварылі шэсць паўнавартасных манеўраных груп, увялі ў строй дзве пагранічныя заставы, гэта на ўкраінскім кірунку. Сёлета нам трэба быць, паставіў задачу Прэзідэнт, сфарміраваць яшчэ дзве манеўраныя групы і яшчэ фарміраваць адну пагранічную заставу". 

Контур дзяржмеж будзе ахоплены дадатковым кантролем 

Да канца года контур дзяржмеж будзе ахоплены дадатковым кантролем. Узмацненне манеўранымі групамі завершыцца ў Полацкім пагранатрадзе і Гродзенскай пагрангрупе. Як распавёў Анатоль Лапо журналістам, перад ведамствам стаяць далейшыя задачы па нарошчванні пагранічнай інфраструктуры і працягу дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай мяжы.