Драўляны святлафор, інспектар ДАІ з цеста, ёлачныя ўпрыгажэнні ў выглядзе дарожных знакаў. Больш за 300 работ прапанавалі школьнікі ў Палацы дзяцей і моладзі на выставе-конкурсе дзіцячай творчасці "Выконваем законы дарог". Работы прадстаўлены ў 12 розных намінацыях: малюнкі, мяккія цацкі, кампазіцыі з саломкі, гліны і іншых матэрыялаў. Таксама журы трэба выбраць лепшы камп'ютарны рэкламны ролік, тэлесюжэт і сачыненне.
Выстава "Выконваем законы дарог" ужо стала традыцыйнай - лепшыя работы прадставяць сталіцу на рэспубліканскім этапе. Экспазіцыя дзіцячых творчых работ працягнецца да канца студзеня.













