Бяспека дзяцей - задача бацькоў

3 августа 2018

У Сетцы не перастаюць з'яўляцца гісторыі пра тое, як дзеці становяцца ахвярамі вады або падзення з вышыні. Як зрабіць дзіцячую цікаўнасць бяспечнай - рэпартаж Карыны Пашковай.

Як зрабіць адпачынак дзяцей бяспечным, мы вырашылі спытаць у іх бацькоў.

- Патрэбныя сродкі аховы, кругі, нарукаўнікі. І глядзець, каб не заплывалі далёка, увесь час назіраць за імі.

- Для гэтага мама ёсць, каб не адыходзіла нікуды. За руку трымала, ні на секунду вока каб не адводзіла. Мама - бяспека.

Але што рабіць, калі нарукаўнікі, кругі і ахова ўжо не па ўзросце.15-гадовы падлетак загінуў у Шумілінскім раёне. Хлопец адпачываў ля ракі Прудок з сябрамі. Юнак вырашыў пераплысці вадаём, шырыня якога каля 25 метраў. За пяць да берага сілы скончыліся. Выратаваць хлопца не змаглі.

І на днях цэнтр гігіены забараніў купанне ў трох беларускіх вадаёмах, яшчэ ў 44 абмежаваў. У выніку маніторынгу санслужбы больш як на 40 зонах былі выяўленыя неналежныя ўмовы. Але каго гэта спыняла. Спецыялісты АСВОДа распавялі, што вада ўжо забрала жыцці 67 чалавек, і толькі траціну за мінулы тыдзень, і 9 - гэта дзеці.

Часам небяспека можа падцікоўваць малыша нават дома. Размова пра адчыненыя, а часам і зачыненыя вокны, якія дзіця можа без цяжкасці расчыніць. Ключ да рашэння праблемы, калі так можна сказаць, паспрабавалі знайсці вытворцы вокнаў. Аказваецца, задача зусім не складаная.

Аляксандр Трыпузаў, намдырэктара кампаніі па вытворчасці вокнаў: "Праблему можна вырашыць вельмі проста - шляхам мантажу такой прылады. Гэта ручка, мы яе завем ручка антыдзеці. Ручка абсталяваная замком, які блакіруе яе ў тым становішчы, у якім нам зручна. У зачыненым стане, націснуўшы на гэтую кнопку, акно адчыніць нельга. Разблакіраваць можна з дапамогай ключа, які можна пакласці ў недаступнае для дзіцяці месца".

Гэта від з акна ў адной з мінскіх шматпавярховак, карціна зачароўвае. Маладая мама Таццяна лічыць за лепшае не рызыкаваць, бо бяспека яе дзіцяці на першым месцы.

Таццяна Падвойская, жыхарка г. Мінска: "Неўзабаве мы плануем пераезд, кватэра новая, дзіця маленькае, вельмі актыўнае, хутка ўсё разумее, што адчыняць, як адчыняць. Плануем абарону для дзяцей. Блакіраванне".

Усцерагчы свайго малыша па сілах толькі бацькам. Спадзявацца на чужую ўважлівасць або шчаслівы выпадак не варта, бо ўдача можа абысці вас у самы непрыдатны момант.