Бяспека беларускай атамнай станцыі - тэма адкрытых слуханняў

25 июля 2013
МЗС Беларусі заклікае Літву адкрыць літоўскай грамадскасці ўсю інфармацыю аб бяспецы і экалагічнасці беларускай атамнай станцыі. Нагадаем, напярэдадні МЗС Літвы заклапаціўся правядзеннем адкрытых слуханняў і дыскусій з літоўскімі экспертамі і грамадскасцю. Беларусь правядзе іх 17 жніўня.

Нашы дыпламаты нагадалі, што ўжо пяць разоў прапаноўвалі партнёрам адкрыты дыялог на іх тэрыторыі, але прапановы былі праігнараваныя. Заклапочанасць выклікае і тое, што падрабязную справаздачу пра будаўніцтва беларускай АЭС літоўскія дыпламаты чытаюць вельмі павольна, прычым як на англійскай, так і на роднай мове.

Спробы афіцыйнага Вільнюса зацягнуць працэс грамадскага абмеркавання беларускага праекта эксперты тлумачаць канкурэнцыяй. Дзве станцыі - Беларуская і Калінінградская - цалкам закрыць недахоп электраэнергіі ў Цэнтральнай Еўропе на найбліжэйшыя 20 гадоў, а таксама зробяць праект Прыбалтыйскай АЭС эканамічна нявыгадным.