Бяспечна сустрэць Новы год жыхарам Мінскай вобласці дапаможа... Дзед Мароз

30 декабря 2015

Зімовы чараўнік далучыўся да акцыі ратавальнікаў напярэдадні свята. Найперш гаспадар зімы наведвае шматдзетныя і неўладкаваныя сем'і, дзе нагадае дзецям у гульнявой форме правілы пажарнай бяспекі. Пасля сустрэчы з Дзедам Марозам ніхто не застаецца і без навагодняга падарунка. Напярэдадні навагодніх свят Дзед Мароз з падарункамі разам з ратавальнікамі наведаў амаль тысячу сем'яў у розных раёнах і нагадаў самы патрэбны нумар у выпадку надзвычайнай сітуацыі - 101.