Чарговая ноч на беларуска-польскай мяжы. Бежанцы ўжо 29-ты дзень чакаюць адказу ад ЕС. Пакуль еўрапейскія палітыкі імкнуцца не заўважаць людзей, якія просяць дапамагчы, беларусы робяць усё неабходнае для хоць бы мінімальных умоў для жыцця. Бежанцам прадаставілі дах над галавой, гарачае харчаванне, магчымасць наведваць лазню. Дзейнічае стацыянарны медыцынскі пункт. Людзі дзякуюць за такое стаўленне, але не разумеюць, чаму ад іх адвярнулася Еўропа. Нягледзячы на гэта, яны маюць намер ісці да канца і трапіць у Еўрасаюз.
Падтрымаць людзей у складанай сітуацыі, здаецца, гатовы толькі беларусы. Штодня ў лагер дастаўляюць гуманітарную дапамогу з усёй краіны: ежа, цёплыя рэчы, саладосці для дзяцей. Працуюць таксама валанцёры.













