Бежанца без прытомнасці знайшлі беларускія пагранічнікі на мяжы з Літвой

8 октября 2022
Жорсткую палітыку ў адносінах да бежанцаў  зноў дэманструюць літоўскія сілавікі. У Браслаўскім раёне на мяжы з Літвой пагранічны нарад выявіў іншаземца без прытомнасці, як мяркуецца, грамадзяніна Бангладэш. Мужчына быў з відавочнымі прыкметамі пераахаладжэння. Медыкі даставілі бежанца ў бальніцу. Акрамя цяжкага стану ў мужчыны дыягнаставаны цукровы дыябет.