Сёння адна з ключавых тэм пасяджэння Цэнтрвыбаркама - людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Як адзначыла кіраўнік ЦВК, гэта катэгорыя грамадзян павінна быць забяспечана ўсім неабходным, каб прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта 2015. Раней шматлікія інваліды-калясачнікі вымушаны былі галасаваць дома, бо не мелі магчымасці асабіста пабываць на выбарчых участках. Каб выправіць сітуацыю, выбарчыя ўчасткі трэба абсталяваць пандусамі і поручнямі, а ўрны для галасавання павінны быць усталяваны на першых паверхах. Калі такой магчымасці няма, трэба звяртацца па дапамогу валанцёраў, якія дапамогуць людзям з абмежаванымі магчымасцямі аддаць свой голас за таго або іншага кандыдата.
Безбар'ернае асяроддзе на выбарчых участках
24 сентября 2015













