Без сур'ёзных здарэнняў прайшла ноч са штармавым ветрам у Беларусі

24 декабря 2015

Не выстаяла хіба што галоўная ёлка Полацка. Навагодняе дрэва на цэнтральнай плошчы горада звалілася позна ўвечар. Абышлося без пацярпелых. У гэтыя хвіліны ёлку спрабуюць паставіць пры дапамозе крана. У райвыканкаме аператыўна прымаецца рашэнне, пераносіць ці не яе афіцыйнае адкрыццё, якое было запланаванае сёння на 16:00.