Без ападкаў прагназуецца ў найбліжэйшыя дні

25 сентября 2017

Працоўны тыдзень сустракае сонцам. Без ападкаў прагназуецца ў найбліжэйшыя дні. Самы цёплы дзень заўтра - у аўторак - тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны прагрэецца да плюс 21 градуса. А вось з чацвярга тэмпературны фон пачне паніжацца, у асобных раёнах слабыя замаразкі - ноччу ад нуля да мінус трох. У начныя гадзіны і раніцай слабы туман.

Паводле папярэдніх прагнозаў, на выхадныя тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе вагацца ад 10 да 15 з адзнакай плюс. У сталіцы і вобласці пераважна без ападкаў.