Без ападкаў і да плюс 29

24 июня 2020
Заўтра ў Мінскай вобласці захаваецца цёплае надвор'е. Уначы тэмпература паветра складзе 13-19 градусаў цяпла. Днём слупок тэрмометра паднімецца да 24, а ў некаторых раёнах і да 29 градусаў. Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Такое надвор'е захаваецца да канца тыдня.