Амаль шэсць тон рыбы выпусцілі ў азёры Віцебскай вобласці

11 октября 2018

Зарыбленне прайшло ў Талачынскім, Пастаўскім і Ушацкім раёнах. Вадаёмы папоўніліся карпам, белым амурам і таўсталобікам. Сапраўднай падзеяй для рыбаловаў-аматараў з навакольных вёсак стала зарыбленне возера Мугірына. Многія вырашылі зняць працэс на відэа.

Усю рыбу ў паўночны рэгіён краіны прывезлі з рыбгаса Магілёўскай вобласці. На чарзе - другі этап зарыблення сомам, лінём, шчупаком, ён пройдзе ў канцы кастрычніка.