Без гарачай вады сёння ў сталіцы засталіся два дзіцячыя садкі, школа, некалькі будынкаў i жылых дамоў

19 сентября 2018

Без гарачай вады. Два дзіцячыя садкі, школа, некалькі адміністрацыйных будынкаў і яшчэ два дзясяткі жылых дамоў па вуліцах Лібкнехта, Волаха, Лермантава і Карпава сёння засталіся без водазабеспячэння ў сталіцы. У Мінскэнерга патлумачылі, што прычына ў нездавальняючым стане падземных труб. Цепламагістраль у гэтым раёне ўведзена ў эксплуатацыю паўстагоддзя таму і мае неабходнасць у тэрміновым аднаўленні. Рамонтныя работы абяцаюць скончыць да заўтра.

Зрэшты, збоі з гарачай вадой у Мінску на гэтым не завершацца. Звязана гэта з планавай заменай састарэлых труб на сучасныя аналагі. Такім чынам ідзе падрыхтоўка і да ацяпляльнага сезона.

Сучасныя, папярэдне ізаляваныя трубы змогуць праслужыць 30 і больш гадоў і пры гэтым не маюць неабходнасці ў дадатковых выпрабаваннях. Такім чынам, калі ў Мінску цалкам заменяць падземныя камунікацыі, неабходнасць адключаць планава гарачую ваду кожнае лета на два тыдні знікне.