Бясплатны Wi-Fi тэсціруюць у грамадскім транспарце Мінска

17 октября 2017

Неабмежаваны доступ у Інтэрнэт - у сталічных аўтобусах тэсціруюць бясплатны Wi-Fi. Падключыцца да сеткі Інтэрнэт змогуць пасажыры аўтобусаў № 100, 1 і 300 - гэта хуткасны экспрэс, які курсіруе ад цэнтральнага аўтавакзала да Нацыянальнага аэрапорта. Зараз Wi-Fi працуе ў некаторых аўтобусах у тэставым рэжыме. Прадпрыемства Мінсктранс праводзіць конкурс па выбару кампаніі-падрадчыка, якая паставіць неабходнае абсталяванне ў транспарт. Вынікі агучаць напрыканцы месяца.