Бясплатную юрыдычную дапамогу акажуць сёння прававыя інспектары Федэрацыі прафсаюзаў

29 ноября 2018

Бясплатную юрыдычную дапамогу акажуць сёння прававыя інспектары Федэрацыі прафсаюзаў. Спецыялісты наведаюць усе рэгіёны краіны. Выезды праходзяць па галіновым прынцыпе. Пачнуць юрысты з сельскагаспадарчай галіны, на чарзе ў наступным месяцы - будаўнічая. Галоўная задача - наведаць маленькія аграгарадкі і вёскі, каб выслухаць кожнага рабочага. Задаць пытанні можна па працоўным, жыллёвым і пенсіённым заканадаўстве. Спецыялісты будуць на прадпрыемствах з самай раніцы і да 4 гадзін дня.

Марына Лазар, начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай працы і прававога забеспячэння Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "З мінулага года прававыя прыёмы праходзяць з удзелам пракурорскіх працаўнікоў. Гэта дазваляе больш аператыўна і якасна вырашаць пытанні грамадзян. Акрамя кансультацый, прафсаюзныя юрысты падрыхтуюць па просьбе члена прафсаюза дакументы ў суд і могуць прадстаўляць яго інтарэсы непасрэдна ў судзе".

Дарэчы, у кастрычніку быў запушчаны прававы анлайн-сэрвіс Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, на якім прадстаўленыя юрысты па ўсіх рэгіёнах. Для звароту трэба адзначыць сваё месца жыхарства і працы, а праграма прапануе кантакты інспектараў, якія могуць дапамагчы.