Бясплатна знахадзіцца на аэравакзальнай плошчы транспарт зможа не больш як 15 хвілін

8 августа 2014
У Нацыянальным аэрапорце Мінск пачала працу аўтаматызаваная сістэма кантролю выезду і ўезду машын. Пакуль у тэставым рэжыме. Зараз вадзіцелі могуць праехаць да аэравакзала бясплатна. Але, калі сістэма пачне працаваць у штатным рэжыме, правілы зменяцца. Калі ліміт 15 хвілін будзе перавышаны, за астатні час прыйдзецца заплаціць. Гадзіна будзе каштаваць 100 тысяч рублёў. Дакладная дата ўвядзення сістэмы стане вядомая ў найбліжэйшы час.