Бясплатная паслуга дзённага догляду пажылых людзей з'явіцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці

11 марта 2016

Скарыстацца ёй можна у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якіх у рэгіёне 23. Такая новая форма дапамогі ўжо існуе ў Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах. Неўзабаве далучыцца Лагойскі. На працягу дня наведвальнікі будуць знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў. Для іх прадугледжаны клубы па інтарэсах, творчыя гурткі і заняткі фізкультурай.

У Мінскай вобласці развіваецца сфера сацыяльнага абслугоўвання. Дамы-зімоўкі, прыёмныя і гасцявыя сем'і. У рэгіёне зараз 9 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання.