Бясплатная стажыроўка ў Вялікім тэатры

21 октября 2020

Год бясплатнай стажыроўкі ў Вялікім тэатры Беларусі. Такую магчымасць сёння змогуць атрымаць 13 маладых вакалістаў. У камернай і вялікай залах правядуць праслухоўванне ў стажорскую групу. Падаць заяўку на ўнутраны конкурс мог любы студэнт або выпускнік профільнай арт-ВНУ. Адзінае абмежаванне - ва ўзросце да 35 гадоў. Арыі ад тэнараў, барытонаў, басоў і меца-сапрана ацэняць сёння першыя акадэмічныя галасы краіны - Шарубіна, Пятроў і Масквіна.

Запісы ў працоўнай кніжцы і штомесячных выплат не плануецца. Але гэта магчыма пры паспяховым праходжанні стажыроўкі. Маладыя артысты змогуць выязджаць і на гастролі, удзельнічаючы ў спектаклях тэатра.