Бясплатная кансультацыя па складанні шлюбнага дагавора

14 февраля 2014

Сувеніры сваімі рукамі - лепшы падарунак да Дня ўсіх закаханых. Прынамсі, так лічаць астролагі. Часцінка любоўнай энергіі ў такім хэнд-мэйд-прэзенце, хай нават і невялікім, абавязкова прынясе поспех другой паловінцы. Астролагі, дарэчы, раяць звярнуць увагу на тое, што 14 лютага суправаджае поўню. Гэта значыць, што сёння важна не паддавацца эмоцыям. Хіба што, светлым і шчырым.


Прыемна здзівіць закаханых вырашыла Першая Мінская натарыяльная кантора. Атрымаць кансультацыю па складанні шлюбнага дагавора любая пара сёння можа абсалютна бясплатна. Дарэчы, у звычайны дзень гэта каштуе больш за 100 тысяч рублёў.