Беспілотнік Іркут дапамагае затрымліваць парушальнікаў

2 ноября 2013

Беспілотнік Іркут спецыялісты цэнтра Мінабароны і супрацоўнікі МУС разгарнулі ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Комплекс абсталяваны інфрачырвонай камерай, дзякуючы якой прыгранічная паласа і парушальнікі бачныя як на далоні. Калі на маніторы з'яўляюцца падазроныя асобы, звесткі паступаюць супрацоўнікам міліцыі. Асаблівая ўвага надаецца начным палётам, калі ўчыняецца большая частка правапарушэнняў.