Бескaнтрольные вогнішчы - галоўная прычына ўзнікнення пажараў

2 апреля 2020
У супрацоўнікаў МНС Мінскага рэгіёна пачалася гарачая пара. Так, толькі ў Лагойскім раёне з пачатку пажаранебяспечнага сезона зафіксавана 20 узгаранняў. Як правіла, да надзвычайных сітуацыях прыводзіць сезоннае спальванне травы на дачных участках. Яно  па правілах пажарнай бяспекі строга забаронена. Ратавальнікі рэгулярна арганізуюць рэйды ў прыватных сектарах - кантралююць аматараў гуляць з агнём. Да адной з такіх праверак далучыўся Ілья Цвяткоў.

Нягледзячы на часовае пахаладанне, у супрацоўнікаў МНС Мінскай вобласці пачынаецца гарачы сезон. Рэгулярна ратавальнікі выязджаюць у рэйды на дачныя ўчасткі, каб не дапусціць некантраляваных узгаранняў падчас вясновага спальвання травы.

Ратавальнікі нагадваюць - паліць сухую расліннасць увогуле строга забаронена. Тым больш калі бескантрольныя вогнішчы ствараюць на адкрытых плошчах  падчас моцнага ветру ці каля драўляных пабудоў у межах сваіх прысядзібных участкаў.

Разводзіць агонь, вядома, можна. Напрыклад, для прыгатавання ежы або для спальвання смецця. Але вырашыўшы арганізаваць міні-вогнішча, трэба абавязкова выконваць шэраг правілаў. Да прафілактыкі прыродных пажараў зараз актыўна падключаюць усе службы. Работы па акопванні палёў праводзяць штодня  з дапамогай сельскагаспадарчай тэхнікі. Узворваюць і межы лясных масіваў. У Мінскай вобласці зараз супраць узгаранняў праведзены сотні мінералізаваных палос.