Бескантактныя смарт-карты з'явяцца ў аўтобусах экспрэс-маршрутаў

26 ноября 2014

Новыя віды праязных з наступнага панядзелка з'явяцца ў Мінску. Пасажырам будуць даступныя бескантактныя смарт-карты з пэўнай колькасцю паездак і на аўтобусы экспрэс-маршрутаў. Таксама электронныя праязныя можна будзе папоўніць паездкамі на астатнія віды грамадскага транспарту.