Безгаспадарчасць, вандалізм або планавыя працы?

1 Лістапада 2017

На гарачую лінію Агенцтва тэленавін звярнуліся жыхары вёскі Даўгалессе Гомельскага раёна. Згодна з іх словамі, пасля высечкі дрэў на мясцовых могілках тут сапсаваныя крыжы, надмагіллі і агароджы. Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што ўсе працы планавыя і неабходныя.

Вольга Халадовіч больш падрабязна. Крыжы зламаныя, агароджы разабраныя - жыхары вёскі Даўгалессе вырашылі, што на могілках пабывалі вандалы. Аказалася - не. Такім жорсткім спосабам вядзецца барацьба з караедам, які, паводле слоў спецыялістаў, пашкодзіў практычна ўсе старыя дрэвы на цвінтары.

У сельсавеце растлумачылі - на могілках ідзе планавая высечка хвой. Працы праводзіць прыватная фірма. Згодна са словамі прадпрымальніка, спілоўваць старыя дрэвы - задача няпростая. Спецтэхніка можа прайсці толькі па перыметры, пашкоджанняў агародж не пазбегнуць.

Мясцовая жыхарка Раіса Абрамцава ўпэўненая - працы па высечцы дрэў на могілках неабходнасць. Шматлікія хвоі ў аварыйным стане. Перш, чым пачаць высечку, гэта пытанне паднімалася на сходзе ў вёсцы. Большасць прагаласавала за.

Трэскі яшчэ ляцяць, але працы па добраўпарадкаванні ўжо пачаліся.

Мясцовыя ўлады паабяцалі навесці канчатковы парадак на могілках на найбліжэйшым суботніку. Дапамагчы мясцовым жыхарам падахвоціліся і камунальшчыкі, якія таксама будуць прымаць удзел ва ўборцы.