Альтанкі, шэзлонгі, фотарамкі для сэлфі - гатоўнасць пляжаў да летняга сезона ацанілі ў Мінску

28 мая 2023

Дадатковыя альтанкі для пікніка, новыя шэзлонгі і спартыўныя комплексы. Гатоўнасць пляжаў да летняга сезона ацанілі ў сталіцы. Адміністрацыя горада і раёнаў, камунальныя службы і ратавальнікі - у рэйдзе больш за 10 лакацый, якія агледзелі як з сушы, так і з воднай роўнядзі. Дарэчы, усяго ў Мінску зараз 22 пляжы. На Цнянскім вадасховішчы сёлета з'явіліся, напрыклад, паўтысячы лежакоў. Ёсць веладарожка і варкаут-пляцоўкі, валейбольны корт і разнастайныя дзіцячыя гульнявыя комплексы.

Яшчэ адным ноу-хау сезона стануць фотарамкі для крэатыўных сэлфі на Заслаўскім вадасховішчы і ў Драздах. Для зручнасці гараджан будуць працаваць пункты пракату і сезонны гандаль.