Гутарка з народнымі выбраннікамі аб праблемах краіны. Прапановы і рашэнні

24 ноября 2019
Ужо 6 снежня 110 народных выбраннікаў пачнуць працаваць. У парламенце пачнецца першая сесія. А да гэтага адразу з двума скліканнямі - шостым і сёмым - сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка. Гэтую інфармацыю на тыдні пацвердзіла прэс-сакратар нашага Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Нагадаем, першы раз такая агульная сустрэча ў Авальнай зале прайшла ў 2016-м. 

З абранымі дэпутатамі на першай кнопцы мы знаёмілі вас увесь тыдзень у інфармацыйных выпусках. Гэтая была наша пастаянная рубрыка "Да справы!". Сёння ў яе аб'ектыў трапілі яшчэ два дэпутаты - з Жодзіна і Мінска. Абодва ў парламент абраныя ўпершыню і абодва па адукацыі і першым месцы працы звязаныя з электрычнасцю і цяплом. 

Зрэшты, аб усім па парадку. Наш карэспандэнт Анастасія Бенедзісюк пагутарыла з народнымі выбраннікамі. Абяцалі марна святло ў парламенце не паліць! (відэа).


Тэгі:

#Выборы 2019