Ці можна абараніць свае правы, не даводзячы справу да суда? Хто дапаможа знайсці кампраміс нават у тых сітуацыях, калі здаецца, што яго проста не існуе? І як скараціць расходы на канфлікты? На гэтыя і іншыя пытанні ў анлайн-фармаце адкажуць першапраходцы беларускай медыяцыі.
Размова з адвакатамі на тэму альтэрнатыўных метадаў вырашэння канфліктаў пройдзе ў сценах Белтэлерадыёкампаніі з 11 да 12 гадзін. Свае пытанні ўжо зараз можна пакідаць на нашым сайце.














