Бярозавыя галіны як абярэг. Праваслаўныя вернікі святкуюць Сёмуху

27 мая 2018

Праваслаўныя адзначаюць сёння адно з галоўных царкоўных свят - Сёмуху.

На 50-ы дзень пасля Вялікадня вернікі ўслаўляюць трыадзінства Бога. На літургічных чытаннях і пропаведзях у храмах сёння ўспамінаюць сашэсце Святога Духа на вучняў Хрыста. Ён даў ім магчымасць прапаведаваць на розных мовах. Дарэчы, службы ў гэты дзень асаблівыя. Цэрквы ўпрыгожаны кветкамі і бярозавымі галінамі, а святары апранаюцца ў зялёнае адзенне.

Вернікі сёння прыходзяць на службы, каб асвяціць галінкі аеру, клёну, бярозы. Іх захоўваюць увесь год і лічаць абярэгам дома. Увесь тыдзень пасля Сёмухі лічыцца святочным.