Белы самец ламы з'явіўся ў Віцебскім заапарку

25 сентября 2018

Папаўненне ў Віцебскім заапарку: белы самец ламы прыбыў у абласны цэнтр з Санкт-Пецярбурга, яму шэсць гадоў. Нягледзячы на высакародны выгляд, мянушка ў жывёліны камедыйная - Лёлік. Жыве Лёлік у адным вальеры з чорнай самкай Мілай. Апетыт у навасельца выключны: з задавальненнем есць сена, садавіну і збожжа.

У адрозненне ад камунікабельнай суседкі Лёлік валодае незалежным характарам і пакуль не схільны да зносін з наведвальнікамі.