Белтэлерадыёкампанія запускае на сайце анлайн-трансляцыю з рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза

17 декабря 2018

Дзед Мароз у прамым эфіры! Сёння Агенцтва тэленавін запускае на сайце Белтэлерадыёкампаніі анлайн-трансляцыю з рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза. Для гэтага ў Белавежскай пушчы ўсталяваныя камеры відэаназірання.

На працягу месяца яны будуць працаваць у рэжыме рэальнага часу, так што ўбачыць беларускую навагоднюю казку можна будзе з любога пункту свету. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза - адна з самых вядомых славутасцяў нашай краіны. Напярэдадні свята ў Белавежскую пушчу прыязджаюць тысячы турыстаў. Партнёрам праекта "Дзед Мароз Online" выступіў нацыянальны аператар электрасувязі "Белтэлекам".