Прапануем заплюшчыць вочы і ўявіць месца, дзе вы адчуваеце сябе добра, дзе па-сапраўднаму шчаслівыя і адпачываеце душой і целам! Уявілі? Напэўна зноў захацелася там апынуцца? Або перагледзець фота і відэа мясціны, што дае сілы! Які ён - ваш беларускі куток, прапануем расказваць і дзяліцца.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Белтэлерадыёкампанія запускае фота- і відэамарафон пад хэштэгам #МойУголОК з мерчам ад БТ. Усё, што трэба для ўдзелу, - быць падпісанымі на сацыяльныя сеткі "Беларусь 1", зрабіць фота або відэа вашага ўпадабанага месца і апублікаваць пост на старонцы, у публікацыі адзначыць "Беларусь 1", прапісаць хэштэг #МойУголОК. Розыгрышы праходзяць у "Інстаграме", "Аднакласніках" і ва "УКантакце". Падарункі атрымаюць аўтары самай залайканай публікацыі #МойУголОК! Імёны пераможцаў будуць названыя 5 ліпеня.













