Белтэлерадыёкампанія ў 12:00 у прамым эфіры пакажа ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі

9 мая 2018

Сёння на вачах нашых герояў - ветэранаў - слёзы радасці і шчасця. У іх гонар па ўсёй краіне гучаць словы падзякі, ва ўсіх кутках пройдуць святочныя гулянні.

Роўна апоўдні ля Вечнага агню акцыя "Беларусь памятае" аб'яднае ўсю краіну. Тут пачнецца ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі. Прамую трансляцыю будзе весці Белтэлерадыёкампанія.

На сувязь ізноў выходзіць наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк (прамое ўключэнне).