Белтэлерадыёкампанія зараз вяшчае ў HD

30 марта 2018

Сёння - гістарычны дзень для беларускага тэлебачання і ўсіх гледачоў Белтэлерадыёкампаніі. Наш медыяхолдынг у ноч з чацвярга на пятніцу перайшоў на трансляцыю карцінкі высокай дакладнасці. Спецыялісты вырашылі тэхнічна складаныя задачы - адначасова запусцілі HD-вяшчанне адразу шасці каналаў, што з'яўляецца свайго роду рэкордам не толькі для краіны, але і ў сусветнай медыяіндустрыі. Зараз на экранах усё без перашкод, а галоўнае - разгледзець кожную дробязь можна значна больш дэталёва. Аб новым этапе ў жыцці тэлебачання Дзмітрый Цітоў.

Даўжыні новых правадоў з цэнтральнай апаратнай на Макаёнка, 9 хопіць, каб пракласці дарогу да Фаніпаля. Сэрца тэлебачання стала яшчэ больш магутным, але і значна больш кампактным.

Першую карцінку высокай дакладнасці гледачы ўбачылі сёння ў праграме "Добрай раніцы, Беларусь!".

Каб перайсці на HD, не патрэбен спецыяльны рубільнік або кнопка. Спецыялісты Белтэлерадыёкампаніі на працягу года правялі сур'ёзныя тэхнічныя працы. Бліжэй да першага эфіру ў сервер уставілі апошні лічбавы ключ, і ў фармаце высокай дакладнасці пачалі вяшчаць адначасова 6 каналаў, што з'яўляецца свайго роду рэкордам не толькі для краіны, але і ў сусветнай медыяіндустрыі.

Вось каму HD-фармат дапаможа ўгнацца за мячом і нават куляй. Больш хутка, высока, моцна і… дакладна зараз у эфіры. Такая ўвага да дробязяў нараджае дасканаласць для ўсіх балельшчыкаў.

За плячыма дырэктара тэлеканала "Беларусь 5" Паўла Булацкага тысячы спартыўных мерапрыемстваў, але пераход на фармат высокай дакладнасці адкрывае новую старонку ў спартыўным вяшчанні.

Першымі якасную карцінку сёння ўбачылі абаненты кабельных аператараў і IPTV Мінска і Мінскай вобласці. А ўжо з лістапада HD можна лавіць па ўсёй краіне. Суадносіны бакоў экрана тэлевізара становіцца 16 на 9.

Ад новых мазгоў у апаратнай да касметыкі, якую зараз таксама можна назваць дакладнай.

Для прагляду ўсіх каналаў Белтэлерадыёкампаніі ў HD першым чынам патрэбен сучасны тэлевізар. Дарэчы, сёння толькі яны і прадаюцца. І прыстаўка, і кабель ужо гатовыя да паказу карцінкі высокай дакладнасці. У свайго правайдара можна ўдакладніць тэхнічную магчымасць. Апошняе слова за кабельнымі аператарамі, якія і ствараюць глебу для якаснай карцінкі.

Калі зараз карцінка - цукерка, то мяняецца і абгортка тэлебачання. HD - толькі першы крок. Далей Белтэлерадыёкампанію чакае яшчэ большая мадэрнізацыя.

Сёння HD-відэа ўжо ў кожным тэлефоне, а больш за 2 мільёны абанентаў у Беларусі могуць бачыць тэлебачанне высокага распазнавання. Лічацца і вядучыя ў эфіры. Адным словам - зараз усё дакладна.