На сёння гэта адна з найбуйнейшых медыйных пляцовак, камерцыйная, недзяржаўная, але прафесійная арганізацыя. У складзе саюза - 68 краін і рэгіёнаў ад Турцыі і Самоа да Расіі і Новай Зеландыі. А галаўны офіс знаходзіцца ў горадзе Куала-Лумпур (Малайзія). Галоўны медыяхолдынг Беларусі атрымаў магчымасць супрацоўнічаць з вяшчальнымі карпарацыямі Японіі, Кітая, Індыі, Аўстраліі.
Уваходжанне ў склад АВС паспрыяе штодзённаму абмену навінамі, сумеснай вытворчасці праграм, абмену вопытам, навучанню супрацоўнікаў на міжнародных форумах. Дарэчы, таксама Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца адзіным прадстаўніком Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў нашай краіне.













