Белтэлерадыёкампанія разгорне патрыятычную акцыю на плошчы Дзяржаўнага флага

14 мая 2017

Там працуе наш карэспандэнт Алена Борматава.

«Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» сёння загучыць пад адкрытым сонечным небам Беларусі. Якраз у гэтыя хвіліны на плошчу Дзяржаўнага флага прыходзяць удзельнікі музычна-патрыятычнай акцыі, якую ладзіць Белтэлерадыёкампанія. Гэта людзі розных узростаў і сацыяльных статусаў. Школьнікі і народныя артысты, маладыя музыканты і заслужаныя калектывы - своеасаблівыя вакальныя і музычныя сімвалы краіны. Яшчэ летась у верасні Першы канал Беларускага радыё распачаў конкурс на арыгінальнае выкананне гімна Беларусі. І вось сёння на плошчы дзяржаўных сімвалаў і сабралі фіналістаў масштабнага праекта-акцыі.

Разам са мной зараз знаходзіцца адзін з арганізатараў і каардынатараў патрыятычна-музычнага конкурсу – загадчыца аддзела музычных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Якушава.

Нагадаем, што адзін з галоўных сімвалаў і атрыбутаў суверэнітэту дзяржавы - гімн - мае сваё эталоннае гучанне. Яго мы чуем на розных дзяржаўных і спартыўных мерапрыемствах. Двойчы на дзень ён гучыць у эфіры тэле- і радыёканалаў – напачатку і напрыканцы вяшчання. Дарэчы, запіс эталона гімна ажыццявілі ў той самай студыі Дома радыё, дзе і праходзіла праслухоўванне канкурсантаў масштабнага праекта.

Ну а сёння тут збіраюцца фіналісты. Старт акцыі а 15-й гадзіне. Кульмінацыя – маштабнае выкананне дзяржаўнага гімна. Мы застаемся на месцы падзей. Плануем уключыцца ў наступным выпуску навін.