Белтэлерадыёкампанія пачынае здымкі другога сезона інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!"

5 декабря 2018

Літаральна праз некалькі гадзін галоўны медыяхолдынг краіны дасць старт спаборніцтву на эрудзіраванасць пяцікласнікам у новым тэлегодзе. За час правядзення першага сезона больш як 3 сотні школьнікаў з усёй Беларусі на працягу 33 выпускаў адказвалі на складаныя пытанні. Сярод заданняў "Я ведаю!" не толькі школьная праграма - удзельнікаў правяраюць на агульную эрудыцыю ва ўсіх сферах. У выніку былі выбраны сямёра наймацнейшых: адзін пераможца ў кожнай паралелі з 5-га па 11-ы клас.