У Беларусі працягваецца масавая вакцынацыя. Сёння антыдот расійскай вытворчасці "Спадарожнік V" атрымалі і супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Ахвотнікаў аказалася нямала. Толькі ад Агенцтва тэленавін каля 80 добраахвотнікаў: вядучыя, журналісты, рэдактары, рэжысёры, тэлеаператары. Перад уколам урачы падрабязна апытваюць пра стан здароўя, правяраюць наяўнасць хранічных захворванняў па медкартах і выпісках. Кожны да вакцынацыі пісьмова дае згоду.
Наступны этап вакцынацыі праз 21 дзень.
Белтэлерадыёкампанія далучылася да масавай вакцынацыі ад COVID-19
21 апреля 2021













