Белтэлерадыёкампанія пакажа свае работы на форуме "Еўразія. ДАК"

1 октября 2018

Праекты Белтэлерадыёкампаніі атрымліваюць прызнанне і на прафесійных фестывалях. На форуме дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія. ДАК" адбудзецца падвойная прэзентацыя ад галоўнага медыяхолдынга краіны. Усяго ўдзельнічаюць 24 стужкі з 12 краін. У фестывалю ў Мінску дзве пляцоўкі - Белдзяржуніверсітэт (тут пройдуць майстар-класы і круглыя сталы), а таксама кінатэатр "Беларусь". Менавіта тут сёння пачаліся паказы фестывальных стужак. Фільм, які даў старт форуму, - гэта работа нашага калегі, рэжысёра Агенцтва тэленавін Аляксандра Ігначкова "Беларуская граніца. Векавая мяжа". Яшчэ адзін праект Белтэлерадыёкампаніі, паказаны сёлета на фестывалі, - стужка Аляксандра Атрашэўскага "Яны забівалі анёлаў".

Фестываль "Еўразія. ДАК" прадоўжыцца 3 дні. Частка мерапрыемстваў адбудзецца ў Смаленску. У рамках форуму пройдзе таксама моладзевы конкурс кароткаметражнага дакументальнага кіно.