Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе кастынг вядучых дзіцячага "Еўрабачання"

5 июня 2018

Сярод крытэрыяў адбору - высокі ўзровень валодання англійскай мовай, уменне імправізаваць, трымацца на сцэне і перад камерамі.

Вопыт працы ў прамым эфіры і ўдзел у буйных тэлевізійных праектах вітаюцца. Паспрабаваць сябе ў ролі вядучага такога маштабнага мерапрыемства запрашаюцца дарослыя і дзеці ад 9 да 14 гадоў.

Прэтэндэнтам трэба даслаць сваю фатаграфію і кароткі прэзентацыйны ролік з аповедам пра сябе на электронны адрас eurovision@tvr.by. Галоўныя патрабаванні да відэа - крэатыўнасць, інфарматыўнасць і лаканічнасць. Апошні дзень прыёму заявак - 15 ліпеня. Усе падрабязнасці кастынгу на сайце tvr.by. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў "Мінск-Арэне" 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў шоу выступае Белтэлерадыёкампанія.